Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Умер бывший председатель КГК Александр Якобсон
  2. «Это вообще где?» Беларусы слетали в одну из самых непопулярных у туристов стран
  3. Для некоторых пенсионеров предусмотрена солидная прибавка к пенсии — она превышает 660 рублей в месяц
  4. Адзін з дыверсантаў вярнуўся з мінулага праз 40 гадоў. Расказваем, чым скончылася сакрэтная аперацыя ЦРУ ў Беларусі
  5. Лукашэнка паскардзіўся, што беларусы не купляюць за бесцань тое, што, на яго думку, «будзе каштаваць шалёныя грошы»
  6. «Гэта проста як адыходзіць эпоха». У Мінску закрываецца абутковая крама — пакупнікі кажуць, што засмучаныя: рытэйлер растлумачыў, у чым прычына
  7. З'явіўся спосаб даведацца, якія звесткі пра вашыя даходы ёсць у падатковай
  8. Ці варта чакаць абвалу расійскага рубля або ўмацавання даляра? Прагноз курсаў валют
  9. Глава МИД Беларуси выступил в ООН и пригрозил Европе «пушечным мясом»
  10. Стаў голасам Заходняй Беларусі, напісаў нацыянальную эпапею, але адной рэчы калегі яму не даравалі. Расказваем пра гэтага класіка
  11. У МУС назвалі сацсетку Threads пагрозай бяспецы і расказалі, куды скардзіцца замест гэтага
  12. «Без крыўдаў». Лукашэнка памяняў начальніка Генштаба і паабяцаў новаму ўзмоцнены кантроль
Читать по-русски


/

Расійскі музычны крытык і тэлевядоўца Сяргей Саседаў памёр у выніку цяжкай траўмы галавы і кровазліцця ў мозг, піша Msk1.ru са спасылкай на арганізатара фестывалю «Жемчужина Дальнего Востока» Віктара Бяззубава.

Сяргей Соседаў. Скрыншот відэа
Сяргей Саседаў. Скрыншот відэа

Саседаў памёр 23 верасня ў якуцкім горадзе Нерунгры, куды прыехаў для ўдзелу ў фестывалі «Жемчужина Дальнего Востока» ў якасці сябра журы. Яму было 58 гадоў.

Арганізатар мерапрыемства Віктар Бяззубаў паведаміў, што блізкім ужо выдалі заключэнне пра смерць.

«Вынікі экспертызы: траўма галавы, пералом асновы чэрапа і кровазліццё ў мозг», — паведаміў ён.

Раней маці Саседава расказала, што яе сын атрымаў траўму галавы ў гатэлі ў Якуціі:

«У гатэлі па лесвіцы спускаўся, упаў, пашкодзіў галаву. Выклікалі хуткую, на аперацыі памёр. Жах нейкі».

Цела крытыка збіраюцца адправіць з Нерунгры ў панядзелак, 28 верасня. Дата пахавання пакуль невядомая.

Сяргей Саседаў нарадзіўся ў 1968 годзе ў Маскве. Працаваў музычным журналістам, быў вядоўцам праграмы «Акулы пера» на ТВ-6, уваходзіў у журы ўкраінскага X-Factor, а таксама расійскіх праектаў «Суперстар!» і «Ты — суперстар!». У апошнія гады вёў ток-шоу «За гранью» на НТВ.

Сяргей Саседаў і забарона (і яго адмова) прыязджаць у Беларусь

Крытык шмат гадоў ездзіў на «Славянскі базар» у Віцебску і, паводле ўласных словаў, пабываў на фестывалі каля 20 разоў — упершыню яшчэ ў 1999 годзе.

У 2021 годзе, за дзень да чарговай паездкі ў Віцебск, крытык даведаўся, што яго выключылі са спіса акрэдытаваных журналістаў і забаранілі ўезд у Беларусь. Саседаў мусіў асвятляць фестываль як прадстаўнік расійскага агенцтва InterMedia і на той момант ужо атрымаў акрэдытацыю. Прычыны рашэння беларускія ўлады яму не растлумачылі.

Сам Саседаў у размове з «Люстэркам» звязваў забарону з палітыкай і сваёй адмовай працаваць у беларускай версіі X-Factor. Паводле яго, Белтэлерадыёкампанія запрашала яго стаць настаўнікам і сябрам журы шоу, аднак ён адмовіўся пасля спрэчак пра ўмовы і ганарар, а таксама пасля аповедаў знаёмых пра сітуацыю ў краіне пасля пратэстаў 2020 года.

«Гэтыя гісторыі мяне вельмі ўразілі. Паколькі чалавек я вельмі шчыры, прынцыповы і не ўмею маўчаць, калі мяне нешта абурае, падумаў, што мне ў Беларусі капец. Што там магу і ў жывых не застацца, і не знойдзе потым ніхто, дзе я. Там жа небяспечна выходзіць на вуліцу!» — казаў ён.

Пасля забароны на ўезд Саседаў заявіў, што больш не прыедзе ў Беларусь «ні на якія фестывалі, ні на якія праграмы, пакуль будзе гэтая ўлада»:

«Нагі маёй не будзе ў Беларусі! Мне вельмі шкада краіну і беларусаў. Гэтых цудоўных людзей — чыстых, наіўных, вельмі даверлівых, якія сталі ахвярай жудаснай тыраніі».

Саседаў падтрымаў анексію Крыма і расійскае ўварванне ва Украіну, за што быў унесены ў базу «Міратворац».